Мы – грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў і беларусаў, якое заклікана спрыяць дэакупацыі Беларусі, яе нацыянальнаму адраджэнню, дэмакратызацыі і вяртанню ў кола еўрапейскіх дзяржаў.
Мы ўсведамляем, што будучая бяспека Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі магчымая толькі ў выпадку, калі Беларусь будзе свабоднай.
Стратэгічнай мэтай нашага аб'яднання з'яўляецца стварэнне Балта-Чарнаморскага саюза дзяржаў, сэрцам якога павінна стаць вольная Беларусь.
Максім Плешко
Украінскі палітолаг, кандыдат філасофскіх навук, дэпутат Ірпінскага гарадскога савета, мадэратар шэрагу праектаў рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў.
Вадзім Кабанчук
Намесьнік камандзіра і сузаснавальнік палку імя Кастуся Каліноўскага, беларускі дзеяч з 1996 году, добраахвотнік ва Ўкраіне з 2014 году.
Яраслаў Макітра
Палітычны кансультант, аналітык з вопытам вядзення выбарчых і інфармацыйных кампаній розных узроўняў. Магістр паліталогіі, юрыст.
Яўген Магда
Украінскі палітолаг, эксперт з беларускай тэматыкі, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі.
Аляксей Францкевіч
кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь», апазыцыянэр, дзеяч. Паслядоўна прапагандуе палітыку памяці беларусаў, якія загінулі ва Украіне ў барацьбе з расейскім агрэсарам. Ініцыяваў і суправаджаў працэс перайменаваньня вуліцаў у гонар беларускіх герояў мінулага і сучаснасьці ў шэрагу гарадоў Украіны.