Пра гэта заявіў міністар замежных спраў гэтай краіны Крышʼяніс Карыньш 26 кастрычніка ў праграме «900 сэкундаў» на тэлеканале TV3.
Карыньш не ўдакладніў, калі канкрэтна затрымалі ўсіх згаданых грамадзян Латвіі, аднак зазначыў, што большасьць выпадкаў палітычна матываваная.
Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў суайчыньнікаў ня езьдзіць у Беларусь, бо «там няма правасудзьдзя».
Раней зьвілася інфармацыя пра 18 турыстаў з Латвіі, якіх затрымалі ў Беларусі з красавіка 2022 году, калі ўлады ў Менску ўвялі бязьвізавы рэжым з гэтай балтыйскай краінай.
Comments