Класік беларускай прозы нарадзіўся ў вёсцы Канюхі Магілёўскай вобласці ў сям'і ўрачоў. У 1930 годзе сям'ю яго дзеда па матчынай лініі раскулачылі і саслалі з трыма дзецьмі ў Якутыю, што адклала адбітак на ўсё жыццё пісьменніка. У вайну ваяваў у партызанах.
Адамавіч вядомы не толькі як празаік, але і сцэнарыст, крытык, літаратуразнаўца. Усё жыццё прасоўваў беларускую культуру, быў апазіцыйны настроены да савецкай улады. У 1962-66 гадах выкладаў курс беларускай літаратуры ў МДУ, але быў звольнены за адмову падпісаць ліст супраць дысідэнтаў Даніэля і Сіняўскага. Актыўна падтрымліваў стварэнне Беларускага Народнага Фронту. Быў сустаршынём гісторыка-асветніцкага таварыства мемарыял і фонду “Дапамога ахвярам Чарнобыля”. У 1993 падпісаў "Ліст 42" супраць спробы рэстаўрыраваць камуністычны рэжым у Маскве.
Памёр 26 студзеня 1994 года пасля другога інфаркту. Нягледзячы на тое, што апошнія гады жыў у Маскве, быў пахаваны побач з бацькамі ў Бабруйскім раёне.
Comments