top of page

34 гады таму ў Беларусі ўпершыню спынілі рух цягнікоў

  • Writer: Belarusian Сommunications
    Belarusian Сommunications
  • 6 hours ago
  • 1 min read

24 красавіка 1991 года беларусы блакіравалі адзін з буйнейшых чыгуначных вузлоў краіны — Оршу. Гэта была беспрэцэдэнтная акцыя: рух цягнікоў на ключавых напрамках паміж СССР і Еўропай быў спынены спачатку на 3 гадзіны, а на наступны дзень на 12.


Прычынай страйку стала імклівая інфляцыя, абясцэньванне зберажэнняў з-за валютнай рэформы і рэзкае падаражанне — мяса падаражэла ў некалькі разоў, паліцы крам пуставалі, а ўрад увёў 5% падатак з продажаў. Народны гнеў выліўся ў масавыя забастоўкі, якія пачаліся ў Мінску і дасягнулі свайго піку ў Оршы.


Тысячы рабочых выходзілі на вуліцы, стваралі стачачныя камітэты, вылучалі эканамічныя і палітычныя патрабаванні: адмены падатку, дэпартыйнасці, новых выбараў, незалежнасці Беларусі. Пасля праігнаравання яны перакрылі чыгунку. Нягледзячы на пагрозу з боку АМАПу і прыбыццё ўнутраных войскаў, улады не адважыліся ўжыць сілу для разгону натоўпу.


У той раз былі задаволены толькі эканамічныя патрабаванні страйкоўцаў, а палітычныя засталіся без адказу. Але, нягледзячы на гэта, страйк меў сваі наступствы.


«Ніколі не пагаджуся з тымі, хто сцвярджае, што красавіцкая забастоўка рабочых не мела выніку. Яна, бясспрэчна, нанесла моцны ўдар па камуністычнай сістэме, разбурыла стэрэатып Беларусі як «міласэрнай» рэспублікі і беларусаў як «лагодных», нават «пакорлівых» людзей», — нагадаў Сяргей Навумчык.


Усяго праз чатыры месяцы, 25 жніўня 1991 года, Беларусь абвясціла незалежнасць.

Comments


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page