Ён нарадзіўся 28 кастрычніка 1990 г. у Лідзе. У 2008 годзе стаў лаўрэатам фонду па падтрымцы адораных дзяцей. Па адукацыі гісторык. З 2014 года стварыў сайт, на якім пад псеўданімам Джон Сільвер актыўна крытыкуе рэжымы Лукашэнкі і Пуціна, развівае беларускі патрыятызм, гістарычную тэматыку, публікуе рэзанансныя расследаванні. У 2015 годзе паведаміў на сайце, што выкрыты. З гэтага ж часу пачаў падвяргацца рэпрэсіям з боку рэжыму Лукашэнкі. Эдуард удзельнічаў у дзясятках акцый супраць дыктатуры нелегітымнага, наступлення рашызму ў Беларусі, у падтрымку беларускай культуры. Патрабаваў зрабіць Дзень Волі дзяржаўным святам, быў адным з арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР у 2017 годзе. Шмат разоў падвяргаўся рэпрэсіям рэжыму. Арганізоўваў падтрымку палітвязняў.
Пальчыс лічыцца ідэолагам сучаснага беларускага нацыяналізму. Ён даказаў, што нацыяналізм можа быць папулярным. Эдуард натхняў дзясяткі тысяч людзей вывучаць гісторыю Беларусі, пераасэнсоўваць мінулае і сучаснасць. Папулярызаваў інфармацыйнае поле ў тэлеграме.
27 верасня 2020 г. Эдуард быў арыштаваны на 30 сутак за арганізацыю пікетаў у падтрымку кандыдатаў на выбары. Але пасля заканчэння тэрміну лукашысты яго не выпусцілі, у 2021 годзе ўчынілі судзілішча, па якім далі 13 гадоў зняволення. Пальчысу стала ўзмацняюць жорсткасць умовы ўтрымання, яго адзіная дачка Эмілія нарадзілася, калі Эдуард быў ужо ў зняволенні.
Расправай над Пальчысам рэжым Лукашэнкі яшчэ раз падкрэслівае свой антыбеларускі характар.
Kommentare