top of page

4 гады таму памёр Генадзь Шутаў

Updated: Aug 22




Ён стаў трэцяй смяротнай ахвярай падчас падаўлення пратэстаў. Выпадак з Генадзем асабліва абуральны. 11 жніўня 2020-га яго смяротна параніў стрэлам ва ўпор у патыліцу капітан 5-й брыгады ССА Юрый Гаўрылаў. Ваеннаслужачы быў у цывільным адзенні, паводзіў сябе неадэкватна, па ўласным прызнанні адчуваў сябе дрэнна. Магчыма, быў пад уздзеяннем моцнадзейных рэчываў. Каб яго апраўдаць, зрабілі злачынцамі Генадзя і яго сябра, Аляксандра Кардзюкова, сведку забойства. Мужчын абвінавацілі ў нападзе на сілавікоў з металічнымі трубамі. Ёсць відэазапіс, які цалкам абвяргае абвінавачванні лукашыстаў. Каб закрыць рот сведку, Аляксандру Кардзюкову прысудзілі 10 гадоў за замах на забойства, сувязь з ім адсутнічае.


Злачынствы, рэжыму лукашэнкі жахлівыя самі па сабе. Але цынічная хлусня, якая іх пакрывае яшчэ горш.

Commentaires


bottom of page