top of page

6 верасня 1997 года створаны Малады фронт



Ён быў створаны маладымі актывістамі Беларускага Народнага Фронту на хвалі пратэстаў, якія праходзілі супраць ініцыяльнага Лукашэнкам рэферэндумам. Аб'яднаў у сабе дзясяткі моладзевых ініцыятыў, пабудаваны на аснове нацыянальнай, правацэнтрысцкай, хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі. З самага пачатку Малады фронт стаў непрымірымым ворагам і кашмарам лукашыстаў, кузняй нязломных змагароў за свабодную і дэмакратычную Беларусь.


За час існавання актывісты фронту правялі тысячы антылукашэнкаўскіх і прабеларускіх акцый. Падчас першай буйной "Наш горад!" сябры фронту завешвалі ўсю Беларусь бчб-сцягамі на знакавыя даты беларускай гісторыі. Менавіта Малады фронт стаў ініцыятарам васьмімесячнай абароны Курапат у 2001 г. ад разбурэння, якая скончылася перамогай дэмсіл. Адным з заснавальнікаў фронту быў Павел Севярынец, які цяпер стамляецца ў засценках лукашыстаў. Вязнем сумлення зараз з'яўляецца Зміцер Дашкевіч, які быў кіраўніком фронту. Дзясяткі тысяч прыхільнікаў арганізацыі ўдзельнічалі ў пратэстах, тысячы былі рэпрэсіраваны, сотні прайшлі горан украінска-расійскай вайны.

Comments


bottom of page