1 верасня 1939 г. нацысцкая Германія напала на Польшчу, 17 верасня да агрэсіі далучыўся Савецкі Саюз. Гэта было пралогам самай жахлівай бойні ў гісторыі. У вайну была ўцягнута большасць існуючых тады краін з 80% насельніцтва Зямлі. Злачынства двух дыктатарскіх рэжымаў назаўжды застанецца ў памяці чалавецтва.
Беларускі народ быў уцягнуты з першых дзён вайну. Гэта было найвялікшае бедства за час яго існавання. Беларусы гінулі за інтарэсы дзвюх людаедскіх імперый на полі бою, ад рэпрэсій, голаду хвароб. У час вайны загінуў кожны чацвёрты беларус, насельніцтва Беларусі аднавілася толькі праз 40 гадоў.
У лютым 2022-га Пуцін развязаў новую захопніцкую вайну ў Еўропе дзеля задавальнення сваіх вар'ятаў амбіцый. Лукашэнка, які ўпаў ад яго ў залежнасць і ва ўсім патаемны, можа ўцягнуць беларусаў у новую катастрофу.
Comments