Ён стаў першым беларускім добраахвотнікам, які загінуў, абараняючы Украіну ад расійскай агрэсіі.
Алесь з юнацтва быў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху. Быў сябрам арганізацый “Край” і “Зубр”. З 2009 - у «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», узначаліў Брэсцкі філіял партыі. Увесь час удзельнічаў у акцыях супраць рэжыму лукашэнкі і русіфікацыі Беларусі. Неаднаразова яго рэпрэсавалі лукашысты. З'ехаў ва Украіну, паступіў у Херсонскую ВНУ.
Пасля пачатку расійскай агрэсіі ў 2014 годзе ўступіў у тактычную групу "Беларусь" у складзе Украінскага добраахвотніцкага корпуса. З пачатку 2015 года прымаў актыўны ўдзел у баях, у тым ліку за Данецкі аэрапорт. 10 жніўня быў цяжка паранены ў баі пад Белай Каменкай Данецкай вобласці, 28 жніўня памёр у запарожскім шпіталі.
На фронце Алесь ваяваў пад пазыўным "Тарас", напісаў дыск песень. Адна з іх, "Не здавайся!", стала адным з гімнаў беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў. Пасмяротна Алесь стаў "Народным героем Украіны". Яго імя ўшанавана ў многіх мясцінах Украіны і ў мерапрыемствах беларускіх дэмакратычных сіл.
Comments