top of page

Сярод першых герояў «Нябеснай сотні» Украіны быў беларус


У студзені 2014 года споўнілася 10 гадоў пасля Рэвалюцыі Годнасці. Пра тэрмін «Нябесная сотня» тады яшчэ ніхто не ведаў. Але беларус Міхаіл Жызнеўскі быў у ім адным з першых.


Міхаіл, а таксама армянін, грамадзянін Украіны Сяргей Нігаян, загінулі ад агнястрэльных раненняў. Ім пасмяротна прысвоена званне Герояў Украіны. Трэці герой, 50-гадовы Юрый Вярбіцкі, быў выкрадзены і знойдзены закатаваным.


На момант смерці Нігаяну было 20, а беларускаму Жызнеўскаму 25 гадоў, да дня нараджэння ён не дажыў 4 дні...


Міхаіл Жызнявецкі пакінуў Беларусь праз палітычныя праблемы. Меў абвостранае пачуццё справядлівасці, быў яркай і мужнай асобай. Такіх людзей у падкантрольнай рэжыму Беларусі пераследуюць дагэтуль.

Таму нядзіўна, што з пачаткам рэвалюцыі ва Украіне ён адным з першых выйшаў на Майдан.


У гадавіну рэвалюцыі ў Кіеве адбылося шэсце памяці загінуўшых Герояў Нябеснай Сотні. Сваякі загінулых, жыхары Майдана прайшлі маршам па вуліцах сталіцы. Традыцыйна яны запалілі лампады і ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошак загінуўшым Героям.


Менавіта майданаўцы, сярод якіх быў і беларус, сталі рухаючай сілай новай украінскай арміі і працягваюць заставацца ёю сёння, змагаючыся за права на незалежнасць і незалежнасць Украіны.

Comments


bottom of page