top of page

Беларусь 2030: эксперты ў Варшаве абмяркоўвалі якой яна будзе



13 красавіка ў Варшаве адбылася канферэнцыя, ініцыяваная Міжнародным цэнтрам супрацьдзеяння расейскай агрэсіі, заснаваным украінскімі экспертамі.

У ім узялі ўдзел украінскія і беларускія эксперты, грамадскія актывісты і палітыкі. Сустрэча ў Варшаве стала працягам фарсайт-сесіі «Беларусь 2030», якая прайшла ў канцы 2022 года ў Румыніі.

Эксперты абмеркавалі сучасны стан спраў у беларускай тэматыцы і стратэгічныя падыходы да развіцця сітуацыі ў перспектыве да 2030 года.

Як адзначыў кіраўнік кіраўнік навукова-даследчых праектаў МІЦПРА Дзмітрый Грамакоў, вынікі працы экспертнай групы будуць прадстаўлены кіраўніцтву Украіны для іх уліку пры фарміраванні дзяржаўнай палітыкі на беларускім напрамку.

Центр беларускіх камунікацый працягне асвятляць гэтую тэму. Падпісвайцеся на наш Telegram, каб не прапусціць.

Comments


bottom of page