«Працэс ліквідацыі беларускай дзяржаўнасьці, які мы зараз назіраем, — гэта не імгненны працэс. Беларуская дзяржава перастане існаваць, а беларускі народ, прабачце, знікне, калі так будзе і далей», — заявіў украінскі палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў.
Ён адзначыў, што фармальна Беларусь яшчэ існуе, але актыўна русіфікуецца і саветызуецца.
«Яна можа працягваць існаваць, але гэта ўжо не дзяржава. Гэта проста рэгіён Расеі, менш сувэрэнны, чым Чачэнская Рэспубліка. У Кадырава больш магчымасцяў, чым у Лукашэнкі», — падкрэсліў Портнікаў.
«У Кадырава, дарэчы, 90% насельніцтва гаворыць на чачэнскай мове. На якой мове па-лукашэнкаўску размаўляюць 99% насельніцтва? па-руску Гэта ўсё, што трэба ведаць пра Чачню і Беларусь», — дадаў ён.
Comments