Мы ўжо апублікавалі шэраг артыкулаў пра тое, чаму беларусы не расейцы. Застаецца коратка расказаць пра тое, чаму беларусы не савецкія людзі.
На першы погляд, так можа падумаць украінец, які прыязджае ў Мінск. Тут шмат савецкага ў архітэктуры, у стылістыцы, нават у мэмэтыцы кшталту «товары народного потребления», і нават нацыянальная мова амаль не прадстаўленая ў публічнай прасторы. Гэта хутка нагадае ўкраінцу калі не УССР, то Украіну 90-х гадоў і яе ўмоўна прарасейскія рэгіёны.
Аднак такое ўражанне зманлівае. Гэтую аблуду старанна стварала і падтрымлівала нязменная біярасейская ўлада, для якой такі БРСР-лайт — і прыгожы фон, і прыроднае асяроддзе. Гэта зман трымаецца на плячах бюджэтнікаў, міліцэйскіх дубінках і палках савецкіх пенсіянераў.
Але Беларусь — гэта не толькі яны.
За гады незалежнасці ў Беларусі вырасла новае пакаленне. І калі ў Расеі, напрыклад, уладам удалося выхоўваць моладзь у «ватным» духу, прапаноўваючы ёй наркотык «дзяржаўнай велічы» і адраджаючы савецкія культы ў новай абгортцы, то ў Беларусі гэты экспэрымэнт праваліўся. Беларуская моладзь вырасла сучаснай, мультыкультурнай, еўрапейскай — часткова пад уплывам мясцовых традыцый, блізкасці да Літвы і хуткага развіцця IT-асяроддзя ў краіне. Беларусь не была ані ізаляванай, ані загнанай у межы дзяржаўнай ідэалёгіі.
Калі б гэта ўдалося, Лукашэнку не прыйшлося б узурпаваць уладу ў 2020 годзе. Як і Пуціна ў РФ, яго шчыра і заўзята падтрымалі б «глыбокія людзі», за некаторым выключэннем нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі. Гэтага няма і не было — яго рэальная падтрымка сярод насельніцтва краіны складае невялікі адсотак, што прымушае яго трымацца на мыліцах.
Тое, што беларусы не згуртаваліся, як украінцы, не значыць, што яны бачаць свет так, як расейцы. Беларускае грамадзтва ідзе сваім шляхам, а ўзурпатар на чале краіны — зьява часовая. Гэта прызнаюць і кіраўнікі іншых краінаў — таму яны размаўляюць зь беларускай апазыцыяй як з адзінымі легітымнымі прадстаўнікамі краіны. Таму ў інтарэсах украінскай супольнасці падтрымліваць дыялог з беларусамі. У адрозненне ад стасункаў з расіянамі, для нас гэтыя стасункі сапраўды каштоўныя.
Comments