top of page

У Львове пачнецца вывучэнне беларускай мовы

У Львове пачнецца вывучэнне беларускай мовы для тых, хто хоча захаваць сваю самабытнасць. Пасля першага пілотнага ўрока энтузіясты вырашылі, што жадаючых дастаткова, і ў далейшым іх колькасць будзе толькі павялічвацца.

 

Другі занятак адбудзецца ў Доме Вільной Білорусі заўтра, 10 лістапада.

 

Прыходзьце, будзе цікава, чакаем вас!

 

Курсы арганізаваны дабрачынным фондам Вольная Беларусь. Арганізацыя створана восенню 2022 года. Яе задачы -

 

🔹дапамога беларусам у дасягненьні перамогі над расеяй;

🔹стварэньне ўмоў для дэакупацыі Беларусі і аднаўленьня сувэрэнітэту народу Беларусі;

🔹абарона правоў беларусаў ва Украіне 📞 +380683256144

댓글


bottom of page