top of page

«Беларусы ніколі не пагодзяцца, што Беларусь — расейскі рэгіён»

Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю чэшскаму Voxpot, дзе падзялілася думкамі пра будучыню, моц народнага супраціву і працяг барацьбы.


Былі ўзняты наступныя пытанні:


— Розніца паміж беларусамі і расіянамі: «Пасля 2020 года, а асабліва пасля 2022-га, беларусы ўсвядомілі велізарную розніцу паміж расіянамі і намі. Сёння людзі спрабуюць умацаваць нашу нацыянальную ідэнтычнасць нават унутры краіны. Вядома, Пуцін можа глядзець на Беларусь як на расейскі рэгіён, Лукашэнка можа прадаць сваю краіну. Але беларускі народ на гэта ніколі не пагодзіцца».


- Вулічныя пратэсты: «Цяпер мы не бачым людзей на вуліцах, але гэта не значыць, што Лукашэнка прымусіў людзей усё забыць і дараваць. Ён па-ранейшаму паводзіць сябе так, быццам сотні тысяч людзей усё яшчэ стаяць перад яго палацам. Лукашэнка ведае, што як толькі спыняцца рэпрэсіі, людзі зноў выйдуць на вуліцы. Цяпер наша задача — узмацніць дэмакратычныя сілы ў Беларусі, умацаваць народ, умацаваць адносіны паміж людзьмі і аслабіць рэжым Лукашэнкі. І калі настане момант, і мы адчуем, што адчынілася вакно магчымасьцяў, людзі зноў выйдуць на вуліцы».


— Людзі ўнутры краіны: «Рэжым хоча напалохаць людзей настолькі, каб яны перасталі давяраць адзін аднаму. І гэта наша вялікая праблема. Але, нягледзячы на рэпрэсіі, людзі стараюцца дапамагаць адзін аднаму, кантактаваць паміж сабой. Мы бачым гэта кожны момант, калі людзі дасылаюць нам фотаздымкі з нашым сьцягам, фотаздымкі, на якіх яны слухаюць беларускую нацыянальную музыку. Гэта невялікія акцыі супраціву, але яны ёсць, і мы вельмі ўдзячныя за гэта».


— Сувязь з рэжымам: «Лукашэнка ведае, што ягоны рэжым сёньня вельмі слабы. Але, вядома, яны не звяртаюцца да нас напрамую. Яны не тэлефануюць ні мне, ні іншым, з кім хочуць пагаварыць. Яны ўсё трансьлююць праз сваіх васалаў, напрыклад, у праўладныя СМІ. Таксама рэжым спрабуе камунікаваць з нашымі дэмакратычнымі партнэрамі, якія не прызнаюць легітымнасьці Лукашэнкі і ня хочуць зь ім размаўляць наўпрост».

Comments


bottom of page