Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн мае рацыю, беларусы — не расейцы. Памыляюцца тыя, хто думае інакш. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко, каментуючы інцыдэнт з некарэктным перакладам прамовы амерыканскага прэзідэнта шэрагам украінскіх тэлеканалаў.
«Я б не шукаў тут здрады. Вертыкалі ўплыву на СМІ ва Украіне няма. Цяжка ўявіць, каб нехта з «высокага кабінэту» прадказаў, што Байдэн згадае пра Беларусь, і загадаў маўчаць перакладчыкам тэлеканалаў. Гэта проста нерэальна», — перакананы Максім Плешко. І дадае, што нашыя журналісты-перакладчыкі, калі б атрымалі падобныя інструкцыі, рабілі б наадварот. «Гэта яшчэ трэба ведаць наш народ».
«Магчыма, перакладчыкі вырашылі, што Байдэн паклёпнічаў. Бо лічаць, што беларусы — гэта тыя ж расейцы. Але прэзідэнт ЗША не памыліўся. Кожнае слова чалавека такога ўзроўню аб'ектыўнае і мае вялікае значэнне. Бо гэта акрэсьлівае геапалітычную карціну будучыні Ўсходняй Эўропы», — дадае Максім Плешко.
Вось што на самой справе сказаў пра беларусаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
«Самае галоўнае — ведаць, за што ты змагаешся. Яшчэ больш важна ведаць, хто цябе падтрымлівае», — сказаў Байдэн. У гэтым кантэксце ён згадаў Польшчу, Беларусь і Малдову.
«Гэта нашы адважныя лідэры апазыцыі і народ Беларусі, якія працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю», — сказаў Байдэн.
Сёння больш за тысячу беларусаў са зброяй у руках змагаюцца за Украіну. Больш за мільён пакінулі радзіму пасля 2020 года і выступаюць за Украіну. Значная частка беларусаў знаходзіцца пад таталітарнай акупацыяй рэжыму Лукашэнкі, яны хаваюцца і чакаюць пераменаў. Украінцы павінны як мага хутчэй змірыцца з тым, што дэмакратычна настроеная частка беларускага грамадства з'яўляецца саюзнікам Украіны.
Партнёрства Украіны і дэмакратычнай часткі беларускага грамадства з'яўляецца ўкраінскім нацыянальным інтарэсам. Такое ўзаемадзеянне будзе спрыяць перамозе Украіны ў стратэгічнай перспектыве.
Каб зразумець словы Байдэна, чытайце яшчэ на тэму: Беларусь на геапалітычнай шахматнай дошцы Еўропы.
Comments