top of page

Паміж дзвюма Сафіямі — Полацкай і Кіеўскай

“Сабор Святой Сафіі, збудаваны яшчэ ў XI стагоддзі, за княжых часоў, за прататыпам Сафіі Канстанцінопальскай, і перабудаванняў у барочным стылі ў гады Рэнесансу — найстарэйшая захаваная каменная пабудова краіны і адна з яе найкаштоўнейшых гістарычных помнікаў”.



Іранічна, што гэтую фразу, хай бы якою спецыфічная яна не здавалася, можна сказаць адразу пра два храмы. А менавіта пра ўкраінскі Сафійскі сабор у Кіеве і пра беларускі — у Полацьку. У гэтых двух храмаў вельмі падобная доля. Будаўніцтва за княжых гадзін, панаўлення ў барочным стылі (у выпадку кіеўскай Софіі — украінскае барока, у выпадку полацкай — віленскае), перыяд знаходжання ва ўніяцкай царкве, потым у расійскім праваслаўі, а зараз — статус музея, у якім толькі зрэдку праходзяць царкоўныя. службы.


Кіеўскай Сафіі, аднак, пашанцавала больш: яе ніколі не разбуралі. Вівтарна сцяна з выявай Багародзіцы мае назву “Нерушымой” — бо стаіць больш за тысячу гадоў, чым не можа пахваліцца ніякая сцяна Кіеўа за межамі храма. Сабор перажыў і мангольскае нашэсьце, і нямецкую акупацыю, і дагэтуль захоўвае ўсярэдзіне старажытныя фрэскі, мазаікі і граматы.


Полацька ж Сафія пацярпела значна мацней. Але не праз німцоў ці манголаў, а праз п'янага расейскага цара. Падчас знаходжання ў Полацьку Пятро Першы ўлез у п'яную бойку з чэнцамі-васіліянамі, забіўшы некалькіх з іх, выгнаўшы іншых з храма, тая зрабіў у храме парахавы склад. Склад, як гэта бывае, выбухнуў — разам з храмам, які пазней давялося аднаўляць. Таму фрэсак і графіці дамангольскіх гадзін у ім цяпер значна менш. Нататка на будучыню: не дазваляйце расейскім царам захоўваць у сабе на тэрыторыі нешта, што можа выбухнуць прама там.


Іранічна, што калі Пятро Першы пазней дабіўся анафемі козацькаму гетману Мазепі, у якасці звінавачвання висувалося тыя, што гетман аддаў шведам нейкія храмы пад стайні. Пацверджанняў гэтаму няма, дый наўрад ці магло быць — гетман Мазепа быў адным з найбуйнейшых мецэнатаў аднаўлення праваслаўных храмаў за ўсю гісторыю Украіны. Гэта выпадак праекцыі: Пятро абвінаваціў Мазепу ў страшным граху, які, насамрэч, ведаў з сабою.


Полацкі храм адбудавалі. Але сітуацыя, калі найдаўнейшая памятка краіны выкарыстоўваецца ў якасці канцэрт-холу арганнай музыкі выглядае даволі дзіўна. Хацелася б, каб у новай Беларусі да нацыянальнай памяці ставіліся больш асьцярожна. Магчыма, калі гэта адбудзецца, храмы-сёстры, кіеўскую і полацкую Сафію, яшчэ паяднаюць спільныя культурныя і гістарычна-прасветніцкія праекты паміж Украінай і Беларуссю.


Comments


bottom of page