top of page

Зяленскі ўпэўнены ў будучыні Беларусі ў складзе ЕС.


Беларускі народ павінен пачаць перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз адразу пасля вызвалення ад расейскай акупацыі - заявіў Уладзімір Зяленскі падчас выступу ў Бруселі. Там Прэзідэнт удзельнічае ў адкрыцці саміту ЕС.


Уладзімір Зяленскі падзякаваў еўрапейскім партнёрам за пачатак перамоў аб далучэнні Украіны да Еўрасаюза, які адбыўся 25 чэрвеня ў Люксембургу. «Еўропа даказала сваю здольнасць прымаць правільнае рашэнне ў патрэбны час», — сказаў ён, а таксама павіншаваў Малдову, якая таксама атрымала згоду ЕС і пачала перамовы аб уступленні.


«Упэўнены, што падобнае рашэнне будзе і ў дачыненні да Беларусі, бо гэта еўрапейская нацыя, якая павінна мець еўрапейскую будучыню», — сказаў Зяленскі. Ён таксама адзначыў, што аднойчы Грузія павінна пачаць перамовы з ЕС, «прыйдзе час».


Гэта не першы раз, калі Зяленскі заяўляе пра еўрапейскую будучыню Беларусі. Раней ён ужо падкрэсліваў неабходнасць уступлення Грузіі і Беларусі ў ЕС разам з Украінай.

Comentarios


bottom of page