top of page

Беларусы патрэбныя Пуціну як гарматнае мяса

У выпадку смерці або недзеяздольнасці Лукашэнкі Крэмль паспрабуе паставіць на чале рэспублікі больш паслухмянага кандыдата, бо Пуцін хоча ўцягнуць Беларусь у вайну, каб папоўніць людскія рэсурсы. Пра гэта ў эфіры «5 канала» заявіў эксперт Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко.


«Расеі катастрафічна не хапае гарматнага мяса. Цяпер Масква хоча як мага хутчэй вырашыць гэтае пытаньне, і менавіта на гэта будуць у першую чаргу дамагацца крамлёўскія чыноўнікі. Беларусь хочуць звязаць крывёю», — сказаў Плешко.


Апошнім часам кіраўнік Беларусі ўсё часцей выклікае непрыхаванае раздражненне Пуціна. Калі цяперашні стан здароўя Лукашэнкі сапраўды справа рук Крамля, перспектывы для Беларусі могуць быць сумнымі. У выпадку сыходу беларускага дыктатара вялікая верагоднасць таго, што Масква паспрабуе пасадзіць на трон абсалютна ручнога чалавека.


«Шанцы ўзначаліць Рэспубліку Беларусь у выпадку смерці Лукашэнкі маюць тры кандыдаты: спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава, прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, а таксама сын самаабвешчанага прэзідэнта Віктар», — адзначыл эксперт ЦБК.


Пакуль незразумела, на каго з іх Пуцін зробіць стаўку, а хто можа паспрабаваць згуляць самастойную партыю.

Comments


bottom of page