РДК (Рускі добраахвотніцкі корпус) часам вёў аперацыі паблізу Расіі. Беларускія вайскоўцы не маюць намеру праводзіць такія рэйды на тэрыторыю Беларусі – былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага, а цяпер «міністр абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце міністраў Вадзім Кабанчук у інтэрв'ю «Маланцы» патлумачыў чаму. Ён лічыць, што пакуль беларускае войска не ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны, сілы каліноўцаў трэба скіраваць супраць акупанта, які ваюе.
«Я проста не разумею, якой мэты могуць быць гэтыя рэйды. Таму што рэйд рускіх добраахвотнікаў зразумелы — каб адцягнуць сілы з іншых участкаў фронту.
Потым таксама былі так званыя выбары Пуціна ў Расеі, магчыма, гэта было прычынай», — разважае Кабанчук.
Ён дадае: салдаты тэрміновай службы на мяжы — гэта маладыя людзі, некаторыя з якіх маглі быць удзельнікамі пратэстаў 2020 года.
«Гэта самы горшы варыянт, што недзе нехта прыйдзе і пачне забіваць адзін аднаго. Такім чынам мы да Лукашэнкі не дойдзем. Таму я ў пэўнай ступені на дадзены момант быў бы нават супраць такіх дзеяньняў, бо іх можна лічыць правакацыйнымі».
Кабанчук лічыць, што сітуацыя ў Беларусі будзе вырашацца інакш. Ён праводзіць паралель з Другой сусветнай вайной, калі пасля ўзяцця Берліна без баявых дзеянняў былі дэакупаваныя шэраг краін, і тлумачыць, што цяпер самая вялікая праблема для Беларусі — пуцінскі рэжым.
Comments