top of page

Рэжым Лукашэнкі крадзе ўкраінскіх дзяцей - Латушка


Афіцыйны Менск, як і Масква, забірае дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый. Пра гэта «Нямецкай хвалі» паведаміў апазіцыйны беларускі палітык Павел Латушка, які збірае базу дадзеных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнікі ўзурпацыйных беларускіх уладаў не адмаўляюць сам факт вывазу дзяцей, але запэўніваюць, што гэта «аздараўленчыя паездкі» са згоды саміх дзяцей.


Паводле слоў Латушкі, спецпраекты па перасяленні і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў былі зацверджаныя ў рамках «Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі». Фінансавую падтрымку экспарту аказвае беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуськалій», якое пералічвае грошы фонду Аляксея Талая, які непасрэдна адказвае за экспарт. Таксама, паводле слоў Латушкі, улады задзейнічалі прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы. Апазыцыянэр абяцае перадаць сабраныя матэрыялы як Генэральнай пракуратуры Ўкраіны, так і Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе.


Адзначым, што «пастанова Савета Саюзнай дзяржавы аб дапамозе дзецям Данбаса» была прынятая 16 верасня 2022 года. На той момант з акупаванай тэрыторыі планавалася вывезці 1050 дзяцей. Падчас дэпартацыі дзеці падвяргаюцца «ідэалагічнаму выхаванню» ў дактрыне «русского мира».


Comentarios


bottom of page