top of page

Ці будуць вырашаныя праблемы беларусаў, якія жывуць ва Ўкраіне?


У пятніцу ў Кіеве адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Упаўнаважанага па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны,


На сустрэчы абмяркоўваліся праблемы, зь якімі сутыкаюцца беларусы, якія цяпер жывуць ва Ўкраіне, бо многія зь іх уцяклі ва Ўкраіну ад рэжыму Лукашэнкі. Асабліва акцэнтаваліся наступныя тэмы: легалізацыя беларусаў ва Ўкраіне, пратэрмінаваныя беларускія пашпарты, заблакаваныя банкаўскія рахункі.


Наконт легальнага знаходжаньня беларусаў ва Ўкраіне. Законапраект №9585 зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе Украіны і ўжо прыняты ў першым чытанні. Гэты законапраект патрабуе ўрэгуляваць пытаньне законнага знаходжаньня замежных грамадзян ва Ўкраіне ва ўмовах ваеннага становішча. У гэты законапраект увайшлі рэкамендацыі амбудсмена. Спадзяёмся, што з яго прыняццем праблемы многіх беларусаў Украіны будуць вырашаны.


Галоўны вынік гэтай сустрэчы — нягледзячы на ваеннае становішча, Украіна застаецца прававой дзяржавай. Усе, хто сутыкаецца з супрацьпраўнымі дзеяннямі і парушэннем іх правоў, незалежнасці ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці, могуць звярнуцца да Упаўнаважанага па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны з заявай аб парушэнні іх правоў. Усе гэтыя заявы будуць разгледжаны і ў выпадку парушэння вы можаце разлічваць на дапамогу ў абароне сваіх правоў.


Інфармацыю пра тое, як падаць заяву, можна знайсці на сайце Амбудсмэна Украіны.

Comments


bottom of page