top of page

Масква ператварае Беларусь у крымінальны цэнтр Усходняй Еўропы

Беларускія спэцслужбы ў значнай ступені ператварыліся ў рэгіянальныя аддзелы ФСБ, якія рэалізуюць пляны Крамля супраць суседзяў. Аперацыі па перапраўцы сірыйскіх бежанцаў у Еўропу і дыскрэдытацыі дэмакратычнага руху Беларусі з'яўляюцца часткай гібрыднай агрэсіі Расеі супраць заходняга свету. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні выдання «Сапраўдны Данбас са спасылкай на дадзеныя Беларускіх Кіберпартызаныї.



Паводле следства, у рамках аперацыі «Агасфер» супрацоўнікі КДБ Рэспублікі Беларусь перавозілі ў Польшчу па так званых гуманітарных візах грамадзян Беларусі, якія адбывалі пакаранне за цяжкія злачынствы, такія як забойствы, незаконны абарот наркотыкаў, і таму падобнае. Гэтыя людзі пад выглядам прыхільнікаў беларускай апазіцыі павінны былі з'яўляцца на пэўных масавых мерапрыемствах і чыніць правакацыі.


Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне вектар дзеянняў аперацыі змяніўся. Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага стаў не толькі ваенным, але і палітычным фактарам далейшага развіцця падзей. Таму многія агенты, накіраваныя ў Польшчу, звярталіся ў пункты вярбоўкі ў Варшаве з задачай прайсці адбор і трапіць у полк. Аднак усе навабранцы палка праходзяць шматразовую праверку. Такім чынам, некалькі такіх агентаў былі выяўлены кіберпартизанами.


Напрыклад, яны апублікавалы імёны, фотаі гісторыі не толькі шэрагу крымінальных агентаў, але і беларускіх сілавікоў, якія суправаджаў іх з Беларусі ў Польшчу.


Лукашэнка публічна і прыватна дапамагаў гэтай аперацыі. Аднак і сам дыктатар, і рэшткі беларускай дзяржаўнасці — толькі інструмент глабальнай гібрыднай вайны Пуціна супраць Еўропы, заключаюць аўтары расследавання.


Такая масавая агентурная праца расейскіх спецслужбаў праз Беларусь прыводзіць не толькі да таго, што суседзі ўзводзяць высокія платы з калючым дротам і камерамі ўздоўж усёй мяжы. Але і гэта ўскладняе жыццё законапаслухмяным беларусам. Суседнія Польшча і краіны Балтыі кажуць пра больш жорсткія патрабаванні да атрымання права ўезду з Беларусі. І з украінскага боку мы часта чуем пра выпадкі празмерных праверак людзей з беларускімі пашпартамі.


Калі вашая краіна з'яўляецца саўдзельнікам ваеннай агрэсіі, пляцоўкай для гібрыднай вайны супраць Еўропы і мае намер прыняць у сябе міжнародную тэрарыстычную арганізацыю, цалкам лагічна, што да вашага пашпарта таксама ставяцца прыдзірліва.

Recent Posts

See All

Comments


bottom of page