top of page

Цынізм пад выглядам памяці


А 4-й гадзіне раніцы расейскія ракеты праляцелі над Гомельскай вобласцю, праз тэрыторыю Беларусі. Яны паляцелі атакаваць мірныя ўкраінскія гарады, падтрымаць жудасную вайну, развязаную Пуціным супраць Украіны не без удзелу беларускага дыктатара. Адначасова акцыі «памяці» прайшлі ў Гомельскай вобласці.


Ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці ідэолагі сабралі актыў да «Свячы памяці». Акцыя была прымеркавана да 83-й гадавіны падступнага нападу фашысцкай Германіі на СССР. Як вядома, роўна ў 4 гадзіны раніцы 22 чэрвеня Гітлер пачаў вайну супраць Саюза. Так што ўдзельнікі акцыі, выгнаныя раніцай 4-га ад дзяржаўных арганізацый, напэўна чулі, як над іх галовамі ляцелі ракеты, каб забіваць украінцаў. Цікава, ці быў пры гэтым нейкі дысананс у галовах?


Для лукашэнкаўскага рэжыму аснову ідэалёгіі складаюць падзеі Другой сусьветнай вайны, фактычна такі падыход быў запазычаны ў Пуціна. Лукашысты ня любяць казаць пра саўдзел СССР з Гітлерам у пачатку вайны. Яны ня любяць казаць пра ўласны саўдзел у нападзе Расеі на Ўкраіну.

Comments


bottom of page