Улічваючы заявы самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі, здаецца, што ў адносінах з суседнімі краінамі ён дзейнічае інтуітыўна. Апошняе, што паведаміў Лукашэнка, гэта тое, што на тэрыторыі Польшчы рыхтуюцца пэўныя групоўкі, каб нешта захапіць у Беларусі.
Абсурднасьць гэтай заявы сьведчыць пра тое, што ў Беларусі няма аналізу падзеяў, якія адбываюцца ў сьвеце, і няма аналізу ацэнак магчымасьцяў і немагчымасьцяў супрацоўніцтва з краінамі, як няма і ацэнкі магчымасьцяў самой Беларусі. . Відавочна, што ў Лукашэнкі ніколі не было стратэгіі адносна суседніх краін. Хіба што былі ў дачыненьні да Расеі.
Ён заўсёды імкнуўся забраць у Расійскай Федэрацыі дадатковыя рэсурсы, якія забяспечвалі б яго і яго прыхільнікаў і ў нейкай ступені кампенсавалі недахопы яго міжнароднай палітыкі. Сваёй залежнасьцю ад расейскіх грашовых уліваньняў Лукашэнка сам дазваляе Расеі паступова паглынаць Беларусь.
Гучныя заявы час ад часу, зменлівасць пазіцый і дзеянняў - вось што самаабвешчаны прэзідэнт прапануе Беларусі і яе насельніцтву ўжо 30 гадоў. На жаль, мы не можам чакаць нічога іншага.
Comments