top of page

Дзень Волі: як сьвяткуе беларуская грамада Ўкраіны

  • Writer: Belarusian Сommunications
    Belarusian Сommunications
  • 6 days ago
  • 1 min read
Бел-чырвона-белы сьцяг ля фасаду Львоўскага аблсавету
Бел-чырвона-белы сьцяг ля фасаду Львоўскага аблсавету

Дзень Волі знамянальная дата для кожнага сапраўднага беларуса, гадавіна абвяшчэння першай нацыянальнай дзяржавы.


Ва Украіне, як і ў іншых краінах Еўропы, беларуская дыяспара адзначыла гэты дзень урачыстымі і памятнымі мерапрыемствамі.


У Львове 24 сакавіка ў Доме Вольнай Беларусі адбыўся ўрачысты сход з нагоды дзяржаўнага сьвята, на якім узгадваліся гістарычныя падзеі. 25 сакавіка грамада ушанавала памяць загінуўшых беларускіх добраахвотнікаў, пахаваных на Марсавым полі.


У Ірпені ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку беларускаму добраахвотніку, які загінуў, змагаючыся за Украіну, Дзмітрыю «Тэрору» Апанасовічу.

На ўкраінска-беларускай мяжы каля пункта пропуску «Гарадзішча» ўсталявалі білборд з надпісам «Беларусы і ўкраінцы: супольная барацьба праз стагодзі».


Увогуле, відавочна, што ў ахопленай вайной Украіне ва ўмовах ваеннага становішча беларусы могуць адчуваць сябе больш свабодна, выказваючы сваю грамадскую пазіцыю, шануючы сваіх герояў, чым на сваёй радзіме, якая знаходзіцца пад паўзучай маскоўскай акупацыяй. У самой Беларусі не толькі забароненае святкаванне Дня Волі, але і фактычна любая публічная праява нацыянальнай ідэнтычнасці, не санкцыянаваная «зверху», можа выклікаць «пытанні» ў сілавікоў. Ва Украіне беларуская дыяспара адчувае сяброўскую падтрымку ўкраінцаў, як братоў у барацьбе з «русским миром». Беларускія і ўкраінскія валанцёры і актывісты супрацоўнічаюць памеж сабой, бок аб бок ваююць вайскоўцы абедзвюх краін. «Veteran Hub» і «Дом воіна» адчынілі свае дзверы для правядзення беларускіх мерапрыемстваў. А над будынкам Львоўскага абласнога савета ў Дзень Волі лунае бел-чырвона-белы сцяг.

Беларусы і ўкраінцы ўзаемна падтрымліваюць імкненьні абодвух народаў да Свабоды.

Commentaires


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page