Вялікдзень па-беларуску і па-ўкраінску азначае перамога!
- Belarusian Сommunications
- Apr 16, 2023
- 1 min read

Па-ўкраінску і па-беларуску Вялікдзень гучыць аднолькава. Паска, пісанкі, крашанкі — тое самае. Сутнасць гэтага дня тая ж.
Велікодная зара азначае перамогу дабра над злом, жыцця над смерцю.
Перамога будучыні над мінулым.
Хрыстос уваскрос і перамог!
Украіна пераможа!
Прыйдзе свабода, абавязкова прыйдзе ў Беларусь!
Хрыстос Уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
コメント