top of page

Германія і «беларускі шлях»

Федэральная паліцыя Германіі зафіксавала з пачатку студзеня да канца мая 2215 несанкцыянаваных уездаў у Нямеччыну праз «беларускі шлях» на межах з Польшчай і Чэхіяй. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ўладаў, піша Frankfurter Allgemeine Zeitung.


Калі ў студзені такіх выпадкаў было толькі 26, у лютым — 25, то ў сакавіку іх колькасць павялічылася да 412, у красавіку — да 861, а ў маі, паводле папярэдніх даных, — да 891.


Нягледзячы на тэндэнцыю да росту, агульныя паказчыкі па-ранейшаму істотна ніжэйшыя за леташнія, відаць, прынятыя меры на граніцах усё ж далі свае вынікі. Да канца мая 2023 года выяўлена каля 6 тысяч несанкцыянаваных праездаў па «беларускай трасе».


Польшча і Еўрасаюз абвінавачваюць Расію і Беларусь у тым, што яны наўмысна дапамагаюць людзям з крызісных рэгіёнаў трапіць у ЕС без дазволу, забяспечваючы іх візамі і лагістыкай. Гэта пачалося ў 2021 годзе, а цяпер суседзі Беларусі паставілі агароджу на знешніх межах з ЕС .

Kommentarer


bottom of page