top of page

Гадавіна болю ад страты дома


З 2001 года 20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень бежанцаў. Гэты дзень быў прыняты Генеральнай Асамблеяй ААН, а падставай для гэтага стала 50-годдзе Канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951 года.


Беларусь — адна з краін, з якой людзі масава бягуць па свеце. І вайна ў гэтым, і антынародны кіруючы рэжым. Сотні тысяч зламаных лёсаў. Тыя, хто збег, хоць і хацелі лепшага жыцця на радзіме, але дзякуючы дыктатару з-за рэпрэсій, пагроз і запалохванняў былі вымушаныя эміграваць. Летась у верасьні ў камэнтары да забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой ААН паведаміла, што пасьля гэтага, паводле некаторых ацэнак, ад 200 тысяч да 1 мільёна беларусаў былі вымушаныя жыць у выгнаньні. Самі беларускія ўлады назвалі лічбу больш за 200 тысяч чалавек.


Спецыяльны дакладчык ААН Анаіс Марэн у сваім дакладзе аб беларусах у выгнанні падкрэсліла, што міграцыя людзей «непасрэдна звязана з палітыкай, якую праводзіць урад Беларусі, і практыкамі, якія ён выкарыстоўвае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожага асяроддзя, якое перашкаджае бяспечнаму вяртанню».

 

Comentários


bottom of page