Сваімі намаганьнямі павялічыць паток мігрантаў у краіны Эўразьвязу Лукашэнка псуе стаўленьне гэтых краінаў ня толькі да свайго рэжыму, але, на жаль, і да беларусаў, якія спрабуюць знайсьці прытулак за мяжой. Такія факты, як павелічэнне плыні мігрантаў, настройваюць грамадскасць краін супраць Беларусі.
«Ну, шараговы паляк ня будзе шукаць адрозьненьняў паміж рэжымам і звычайнымі беларусамі. Польскае грамадства ўжо даволі талерантна ставіцца да беларусаў, але ўсе гэтыя факты ў першую чаргу скіраваныя на тое, каб у польскага выбаршчыка выклікаць пачуццё страху і трывогі. Што атрымаецца? Патрабуйце ад сваіх палітыкаў закрыць мяжу. Вось чым гэта небясьпечна», — кажа экспэрт у міжнароднай палітыцы Роза Турурбекава.
Гэтая тэндэнцыя, дадае эксперт, яшчэ не пераадолена, і ў беларусаў не так шмат інструментаў — перш за ўсё, трэба заставацца бачнымі ў публічнай прасторы.
Фактычна гэтая праблема датычыцца не толькі беларусаў у Польшчы, але і эміграцый у суседніх з Беларуссю краінах. Так, 17 чэрвеня беларус Ягор Міхалькевіч падняўся на вышку сотавай сувязі ў Вільні з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён пратэставаў супраць адмовы ў наданьні яму статусу ўцекача ў Літве.
"Мы бачныя толькі экспертам. Фактычна мы нябачныя для польскага грамадства ў цэлым. Беларусы ніколі не былі такімі бачнымі, як, напрыклад, украінцы, і такой шырокай праграмы дапамогі беларусам не праводзілася. Але Увогуле, канечне, тэндэнцыя кепская, і гэта ў скарбонку таго, што нашым дэмакратычным сілам трэба паставіць на першае месца абарону інтарэсаў беларусаў » , — кажа Роза Турарбекава.
Таму галоўнай задачай беларусаў як у Польшчы, так і ў іншых краінах зьяўляецца салідарнасьць і актыўнасьць, каб мець магчымасьць супольна данесьці да мясцовых чыноўнікаў і насельніцтва інфармацыю пра рэальны стан справаў і становішча беларусаў пад дыктатурай.
Comments