top of page

Слуцкі чын - 104 гады гераізму беларусаў

27 лістапада мы ўспамінаем падзеі лістапада-снежня 1920 года, калі беларускія паўстанцы паўсталі на абарону сваёй незалежнасці. Слуцкі збройны чын — прыклад самаарганізацыі і гераічнага супраціву беларускіх патрыётаў савецкай акупацыі.


Паўстанне пачалося на Случчыне і аб'яднала каля 10 тыс. добраахвотнікаў. Нягледзячы на недастатковую падтрымку і недахоп сродкаў, яны змагаліся за свабоду і права на самавызначэнне.


Вынікі падзеяў, якія адбыліся 104 гады таму ў сэрцы Беларусі, падобныя да лёсу вызвольных змаганьняў Украінскай Народнай Рэспублікі. Заціснутыя паміж дзвюма-трыма варожымі арміямі, без падтрымкі, без належнага вопыту дзяржаўнага будаўніцтва УНР, БНР пацярпелі паражэнне і працягнулі сваё жыццё ў эміграцыі. Аднак роля тых падзей — у ідэйнай спадчыннасці дзяржаваўтварэння. Бо яны сталі часткай нацыянальнага міфа адпаведна ўкраінцаў і беларусаў.


На тэрыторыі сучаснай Беларусі гэтыя гістарычныя падзеі замоўчваюцца. Лукашэнка лічыць бальшавікоў вызваліцелямі. Гэты вычварны акупацыйны наратыў транслюецца афіцыйнай дзяржаўнай прапагандай.


«Радыё Свабода» даволі якасна і зразумела тлумачыць сутнасьць слуцкіх падзеяў.



Увогуле Слуцкі збройны чын стаў сімвалам нацыянальнай годнасці і барацьбы за незалежнасць. Памятаем і падтрымліваем імкненне нашых суседзяў да свабоды! ✊


Сёння ва Украіне ўшаноўваюць герояў Слуцкага збройнага чыну. Так, 27 лістапада ў «Доме вольнай Беларусі» ў Львове адбудзецца тэматычная сустрэча, на якой украінскія і беларускія гісторыкі, грамадзкія дзеячы, беларускія добраахвотнікі, добраахвотнікі, члены сем’яў беларусаў, якія загінулі ў сучаснай украінска-расейскай вайне.



Comments


bottom of page