top of page

У Жытоміры з'явілася вуліца ў гонар палка Каліноўскага



Вуліцу Беларускую ва ўкраінскім Жытоміры перайменавалі ў гонар палка імя Кастуся Каліноўскага.


Пра гэта на сесіі Жытомірскага гарадскога савета паведаміў мэр Жытоміра Сяргей Сухомлін, які ўручыў прысутным байцам палка сцяг Жытоміра. «Калі беларусы вызваляць сваю краіну ад акупацыі, гэты сцяг будзе ў беларускім горадзе, які стане пабрацімам Жытоміра», — кажа мэр. — Дзякуй усім хлопцам і дзяўчатам палка Каліноўскага, якія з 2014 года абараняюць незалежнасць Украіны».


Такім чынам, павялічваецца колькасць вуліц, названых у гонар беларускіх герояў-абаронцаў Украіны.


Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага з сакавіка 2022 года абараняе Украіну ў складзе Узброеных сіл Украіны . У пачатку ўварвання воіны палка аднымі з першых сустрэлі ворага ў Ірпені. У цяперашні час падраздзяленне знаходзіцца на бахмуцкім напрамку і кожны дзень губляе сваіх таварышаў.

コメント


bottom of page