top of page

У Вільні ўшанавалі памяць аб паўстанні 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага


Прысутнічалі прэзідэнты Літвы і Польшчы Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда, пасол Украіны ў Літве Пётр Бешта. Запрошана была і лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.


Таксама ўшанавалі памяць паўстанцаў прыйшлі і беларускія актывісты, былыя палітвязні, ваяры. Побач з літоўскім, польскім і ўкраінскім сцягамі стаяў і нацыянальны беларускі.


Паўстанне пад кіраўніцтвам Каліноўскага 1863-1864 гадоў перамогай не скончылася, але затое засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі. А Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем, стаў сімвалам сумеснай барацьбы за свабоду. І захоўваецца памяць аб ім толькі ў імені палка, які абараняе сёння Украіну.


Як і дзясяткі гадоў назад, расія зноў спрабуе, знішчыць права народаў на самастойнасць, іх ідэнтычнасць - мова, культуру і гістарычную памяць. Яна спрабуе сцерці ўкраінскую і беларускую самасвядомасць, каб аблегчыць і апраўдаць далейшую агрэсію.


А рэжым лукашэнкі, прытрымліваючыся расійскіх інтарэсаў, перапісвае гісторыю, вынішчае беларускую мову, закрывае школы польскай і літоўскай і знішчае ўсе напамінкі пра Каліноўскага.

Comments


bottom of page