top of page

Аляксей Францкевіч: мы фарміруем новую палітыку памяці для Беларусі

Аляксей Францкевіч — кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» пасьлядоўна фармуе палітыку памяці беларусаў, якія загінулі ва Ўкраіне ў змаганьні з расейскім агрэсарам. Ён ініцыяваў працэс перайменаваньня шэрагу вуліц ва ўкраінскіх гарадах у гонар беларускіх герояў. Аўтар мемарыяльнай выставы ў гонар беларусаў, якія загінулі на вайне, якая аб'ехала шэраг гарадоў Украіны і замежжа.


CBC: Аляксей, ці патрэбныя падчас вайны выставы і перайменаванні вуліц?


OF: Тое, што мы робім, называецца палітыкай памяці. Гэта пэўная сістэма дзеянняў, мерапрыемстваў, з дапамогай якіх тыя ці іншыя падзеі застаюцца ў грамадскай памяці. На жаль, ва ўкраінскай памяці застаўся той нэгатыўны досьвед, што расейскія захопнікі прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. І гэта ўспрыманне часта перакладаецца на ўсіх беларусаў. Над гэтым пасьлядоўна працуе і расейская прапаганда. Выклікаць ва ўкраінцаў нянавісць да беларусаў, максімальна падзяліць нашы народы.


CBC: Але ёсць і іншыя беларусы, якія са зброяй у руках выступілі супраць расейскіх захопнікаў.


OF: Так. Беларусы змагаюцца за Украіну з 2014 года. З пачатку расейска-ўкраінскай вайны ў шэрагах абароны Украіны загінулі больш за 40 беларускіх герояў. З іх дваім пасмяротна прысвоена званне Героя Украіны, траім ва Украіне ўжо перайменаваны вуліцы. Такім чынам, сваёй працай, гэтай данінай мы паказваем, што беларусы — не расейцы. Наадварот, лепшыя сыны беларускай зямлі змагаюцца з расейцамі і, на жаль, гінуць у гэтай барацьбе.


CBC: То бок у нейкай ступені беларускія добраахвотнікі абяляюць усіх астатніх беларусаў, нават лаяльных да рэжыму Лукашэнкі і Пуціна?


ОФ: У пэўнай ступені беларускія добраахвотнікі сапраўды змываюць ганьбу беларускага народу. Некаторыя з іх уласнай крывёй і жыццём. І мы пра іх гаворым, стараемся захаваць і ўвекавечыць іх імёны.

Беларускія героі ствараюць новыя сэнсы і сімвалы. А мы, як тыя сярэднявечныя трубадуры, славім подзвігі беларускіх рыцараў ХХІ стагоддзя. Так ствараецца новая героіка Беларусі.


CBC: На лініі Украіна-Беларусь усё зразумела. Нядаўна вы анансавалі правядзенне 11-18 ліпеня ў Беларускім доме ў Варшаве выставы «З Украінай у сэрцы». Што гэта значыць?


ОФ: Па-першае, у Польшчы і Літве зараз жыве значная частка актыўнага беларускага грамадства, якую рэжым Лукашэнкі выціснуў з краіны. Па-другое, мы таксама паказваем еўрапейцам, што не толькі ўкраінцы змагаюцца з расейскім агрэсарам за свабоду Еўропы, што за свабоду змагаюцца і беларусы. Мы робім свой унёсак у тое, каб тэма беларускага народа гучала як тэма людзей, якія змагаюцца за свабоду.


Comments


bottom of page