top of page

Як простыя беларусы працуюць на вайну

Ваенна-прамысловы комплекс Расіі абслугоўваюць каля сотні беларускіх прадпрыемстваў. Нават тыя, ад кагоад каго, здавалася б, не чакаеш, працуюць на прамую падтрымку расейскай арміі ў яе агрэсіі.


У канцы чэрвеня 2024 года ЕС увёў новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі. У іх ліку, у прыватнасці, «Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне» («БелОМА») і прадпрыемствы, якія ўваходзяць у гэты холдынг. «БелОМА» вытворца і пастаўшчык прыцэлаў для расійскай арміі. Гэта не адзіны завод у Беларусі, які трапіў пад санкцыі Захаду за дапамогу расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. У лютым 2024 года ў санкцыйныя спісы трапілі ПАТ «Пеленг», 566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення і Аршанскі авіярамонтны завод.


Але беларускіх прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць расейскія вайсковыя замовы, значна больш, пра што паведамляюць самі беларускія дзяржаўныя СМІ. Аршанскі Легмаш, які раней вырабляў абсталяванне для лёгкай прамысловасці, цяпер вырабляе камплектуючыя для расійскага зенітна-ракетнага комплексу «Град». ААТ «Станкагомель» станкі для расійскіх прадпрыемстваў ваеннай прамысловасці. Тэкстыльны вытворца «Магатэкс» падпісаў дамову з чачэнскай кампаніяй «Эрзу» на пашыў ваеннай формы.


Некаторыя беларускія заводы, якія апынуліся на мяжы банкруцтва з-за заходніх санкцый і дрэннага дзяржаўнага кіраўніцтва, спрабуюць ствараць новыя магутнасці менавіта пад вайсковыя заказы з РФ. Гэта цяпер дапамагае трымаць на плыву як прадпрыемствы, так і ўвогуле беларускую эканоміку, таму што значная частка ўсяго, што цяпер зарабляе Беларусь, гэта грошы, атрыманыя за продаж у Расею пэўнага абсталяваньня, камплектуючых, мэханізмаў, узбраеньняў.


У траўні 2024 году было апублікаванае расьсьледаваньне Белполу «Збройны барон», у якім расказвалася, як беларускія кампаніі нажываюцца на агрэсіі супраць Украіны. Прадстаўнікі «Белпола» сцвярджаюць, што вытворчасць прыцэлаў у Беларусі для. «Можна сказаць, што ў вытворчасці аднаго тыпу прыцэла для танкаў, бронетранспарцёраў і гранатамётаў, па ўжо ўдакладненых дадзеных, задзейнічана больш за 37 прадпрыемстваў. А ў цэлым вытворчасцю чаго заўгодна для Расіі займаецца больш за 250 буйных і малых кампаній.


І гэта не толькі буйныя прадпрыемствы кшталту «Пеленг» (праектна-канструктарскае прадпрыемства оптыка-электроннай прамысловасці) або ММЗ (Мінскі маторны завод), але і невялікія майстэрні ці нават папраўчыя калоніі. Так, паводле звестак «Белпола», для вырабу танкавых панарамных прыцэлаў выкарыстоўваецца праца зняволеных калоніі № 9 (горад Горкі, Магілёўская вобласць).


Каб абыйсці заходнія санкцыі і набыць неабходныя камплектуючыя, на думку расследнікаў, ствараюцца падстаўныя кампаніі, напрыклад, беларуска-кітайская кампанія «Shenzhen 5G Hi-Tech Innovation Co. Limited», якая трапіла пад заходнія санкцыі, або ТАА «Лабараторыя адытыўных тэхналогій», якая займаецца навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі. Паводле звестак Белпола, праз гэтыя прадпрыемствы закупляліся некаторыя дэталі для вытворчасці прыцэлаў у Беларусі.


У іншым расьсьледаваньні Белполу гаворка ішла пра машынабудаўнічы холдынг «Амкадор», які знаходзіцца пад санкцыямі Захаду і таксама, паводле наяўных зьвестак, датычны да выкананьня расейскага абароннага заказу. Адно з даччыных прадпрыемстваў, якое ўваходзіць у сістэму кіравання «Амкадор», вырабляе для інтарэсаў расійскай арміі сістэму навядзення артылерыі «Вартава» і ўдарныя беспілотнікі СВТ «Свіслач».


На прадпрыемствах, якія займаюцца ваеннай вытворчасцю для РФ, адкрываюцца новыя лініі, з'яўляюцца вакансіі і растуць заробкі. Атрымліваючы буйныя заказы за кошт расійскага ваеннага бюджэту, прадпрыемствы пачынаюць уводзіць новыя магутнасці, павялічваць працоўны час і нават рабіць перастаноўкі. Астатнім прадпрыемствам, якія не займаюцца «абаронкай» і не вырабляюць прадукцыю падвойнага прызначэння, як правіла, застаецца толькі трымацца на падтрымцы з бюджэту.


З пачаткам поўнамаштабнай вайны эканамічная залежнасць Беларусі ад Расіі стала амаль абсалютнай. А лукашэнкаўскае кіраванне прывяло да таго, што для многіх беларусаў прадпрыемствы, якія працуюць у ваеннай прамысловасці, сталі выратаваннем, якое ва ўмовах санкцый і агульнай эканамічнай сітуацыі дазваляе прыстойна зарабляць. Але ці разумеюць супрацоўнікі гэтых заводаў, што іх дабрабыт аплачваецца жыцьцямі ўкраінцаў? Гэта «простыя беларусы», якія «па-за палітыкай, «проста робяць працу»? Праца, вынікі якой нішчаць жыццё і дабрабыт простых украінцаў.

Comments


bottom of page