top of page

Кіеў ад Менску адрознівае адсутнасць правакацый


Так прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка адказаў на абвінавачванні беларускага рэжыму.


Нагадаем, напярэдадні, 20 чэрвеня, Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК) Беларусі заявіў аб правакацыі ў выглядзе нарошчвання сіл на беларуска-ўкраінскай мяжы. Ён адзначыў «нарошчванне групоўкі ўкраінскіх узброеных сіл, у тым ліку сіл спецыяльных аперацый і спецыяльных падраздзяленняў галоўнага ўпраўлення разведкі».


У Дзяржпамежслужбе Ўкраіны ў адказ расцанілі заяву Беларусі аб павелічэньні ўкраінскага вайсковага кантынгенту на мяжы ў Жытомірскай вобласьці як спробу перакласьці адказнасьць за напружанасьць на Кіеў: «Гэта ня першы раз Такім чынам Беларусь спрабавала перакласці адказнасць на Украіну, што мы трымаем свае войскі і сродкі на мяжы з гэтай краінай » , — сказаў спікер.


«Добра, што яны разумеюць, што ў нас ёсць сілы, сродкі і магчымасці ўмацоўваць у тым ліку і гэты кірунак. Нягледзячы на тое, што яны заяўляюць, што будуць процідзейнічаць усім правакацыям на мяжы, нагадаем галоўную правакацыю, якую Беларусь учыніла 24 лютага 2022 года, калі фактычна адкрыла межы для расейскіх войскаў, якія таксама ўвайшлі на тэрыторыю нашай дзяржавы з тэрыторыі гэтай краіны » , — сказаў Андрэй Дземчанка ў эфіры Усеўкраінскага тэлемарафону.

Comments


bottom of page