Украіна пачала працэс фармавання доўгатэрміновай стратэгіі для Беларусі, заявіў афіцыйны прадстаўнік палка Каліноўскага Дзмітрый Шчыгельскі.
Раней стратэгіі адносінаў паміж дзвюма краінамі як такой не было, кажуць эксперты, якія ўдзельнічаюць у цяперашняй дыскусіі. Праграмны дакумент створаны фактычна з нуля.
«Мая развага такая, што дзяржава нарэшце ўсвядоміла, што стратэгіі адносін паміж Украінай і Беларуссю ўвогуле няма! І што гэта насамрэч надзвычай важнае пытаньне. Зараз пачынаецца працэс «намацвання» і пошуку агульнага разумення», — кажа Шчыгельскі.
Беларусь — адна з ключавых дзяржаў, якія фарміруюць бяспеку ў рэгіёне. Што будзе пасля сыходу Лукашэнкі, пакуль незразумела. Але ва Украіне трэба разумець, на каго рабіць стаўку, і як будаваць адносіны з ужо дэмакратычнай краінай, у якую павінна ператварыцца Беларусь пасля перамогі Украіны ў вайне.
«Гэта велізарны спектр пытанняў. Ёсць кампаненты, звязаныя з бяспекай, арміяй, мяжой, эканомікай, культурай, цывілізацыйным выбарам, пытаннем NATO, нарэшце, варыянтамі развіцця і інтэграцыі ў цывілізаваны свет. Ці ўступіць Беларусь у НАТО? Ці адродзіцца паўнавартасны Балта-Чарнаморскі саюз? Які будзе лёс Люблінскага трохкутніка? Ці можна казаць пра чатырохкутнік?» — кажа Шчыгельскі.
Цяпер у абмеркаванні стратэгіі ўдзельнічаюць як украінскі ўрад, так і беларускія нацыянальна-дэмакратычныя сілы. Падкрэсліваюць: запрашаюцца ўсе, хто бачыць, якой будзе будучыня дзвюх дзяржаў.
Ад таго, на чыім баку апынецца Беларусь пасля вайны, залежыць неверагодна шмат. Цяпер Лукашэнка ўпэўнена ідзе да таго, што падзеліць з Пуціным лаву падсудных у Гаазе. Відавочна, гэта ўжо яго свядомы выбар.
Ці пацягне дыктатар усю краіну ўніз, пытанне пакуль адкрытае.
Comments