top of page

«Крот», што «капаў» на мяжы

Супрацоўнікі СБУ ў Валынскай вобласці сумесна з падраздзяленнем унутранай бяспекі ДПСУ правялі аперацыю, падчас якой быў затрыманы «крот» ФСБ, які шпіёніў на ўкраінска-беларускай мяжы, перадаючы інфармацыю куратарам з РФ . Памежнік, начальнік памежнага атрада, які служыў па кантракце, збіраў звесткі аб Войсках абароны на паўночных рубяжах Валыні.

 

Па ўказанні акупантаў ён устанаўлівае размяшчэнне ўмацаванняў і прыблізную колькасць украінскіх войскаў, задзейнічаных у абароне мяжы з Беларуссю, каардынаты складоў са зброяй і боепрыпасамі Узброеных сіл Украіны ў рэгіёне.

  

Адпаведная інфармацыя была своечасова перахоплена СБУ, злачынныя дзеянні былі задакументаваныя, у выніку контрвыведнікі СБУ з прыцягненнем спецпадраздзяленняў ЦСО «Альфа» затрымалі расейскага агента паблізу месца службы. Прыняты неабходныя меры для забеспячэння бяспекі месцаў дыслакацыі ўкраінскіх войскаў

 

Паводле сьледзтва, памежнік быў завэрбаваны дыстанцыйна, праз ананімны чат, супрацоўнікам ФСБ з часова акупаванага Луганску. Кантрактнік трапіў у поле зроку акупантаў падчас службы на ўсходзе Украіны. Пазней яго перавялі ў адну з частак у Валынскай вобласці. У выпадку паспяховага выканання заданняў агенту абяцалі «эвакуацыю» на тэрыторыю Расеі і пасаду ў акупацыйных групоўках.

 

У цяперашні час злачынец знаходзіцца пад вартай, яму пагражае пажыццёвае зняволенне па ч. 2 арт. 111 КК Украіны (дзяржаўная здрада, здзейсненая ва ўмовах ваеннага становішча).

Σχόλια


bottom of page