top of page

Латушка расказаў аб падрыхтоўцы аперацыі Беларусі «Прыбой» на мяжы з Польшчай


Беларускі апазіцыянер паведаміў, што за некалькі месяцаў да міграцыйнага крызісу ў 2021 годзе ў Беларусі сапраўды планавалі аперацыю «Прыбой».


Паводле інфармацыі Латушкі, план па выкарыстанні наймітаў для эскалацыі на мяжы Беларусі і Польшчы зацвярджалі Крэмль і Лукашэнка.


Наймітаў ППК «Вагнер» павінны былі перасекчы беларуска-польскую мяжу для таго, каб справакаваць агонь з боку польскіх пагранічнікаў да беларускіх.


У гэтым сцэнары былі распісаны ахвяры з абодвух бакоў. Адпаведна, планавалася, што ў гэтым рэгіёне адбудзецца лакальны крызіс.


Аднак Павел Латушка сумняваецца, што Лукашэнка адважыцца пайсці на такі сцэнар. У краінах Балтыі і Польшчы ўжо адзначылі - у выпадку небяспечнага інцыдэнту з боку вагнераўцаў мяжа з Беларуссю будзе закрытая.

Comments


bottom of page