Пакуль рыхтуецца законапраект.
Распрацоўвае законапраект Міністэрства юстыцыі ў Латвіі. Ён фактычна забароніць транспартным сродкам, якія раней уехалі, зарэгістраваным у Расіі і Беларусі, заставацца ў Латвіі. Такое рашэнне падтрымлівае кіруючая кааліцыя, паведаміла прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня, піша Delfi.
Санкцыі або канфіскацыя будуць прымяняцца ў выпадку, калі на працягу трох месяцаў не будзе ажыццёўлена перарэгістрацыя транспартнага сродку або аўтамабіль на нумарных беларускіх або расійскіх знаках не выедзе за межы Латвіі.
Тэхнічныя пытанні базы даных уезду транспартных сродкаў на тэрыторыі Латвіі, а таксама распрацоўка рашэнняў па тэрмінах і працэсе канфіскацыі вырашаюць адпаведныя міністэрствы, як сцвярджае Сіліня.
Неабходнасць такога рэгулявання адзначыў і міністр эканомікі Латвіі - Віктарс Валайніс. Ён перакананы, што найперш неабходна думаць аб бяспецы жыхароў Латвіі.
«Гэта ненармальна, што людзі ігнаруюць латвійскае заканадаўства і парушаюць правілы, перамяшчаючыся па нашых дарогах, адчуваючы беспакаранасць і пагражаючы бяспецы іншых», — сказаў палітык.
Нагадаем, што Польшча ў верасні 2023 г. забараніла ўезд на сваю тэрыторыю ўсім аўтамабілям з расейскімі нумарамі. І гэта адзін з элемэнтаў санкцыяў, накладзеных на Расею і яе грамадзянаў з-за агрэсіі супраць Украіны.
Таму праз саюзніцтва з РФ, якая з'яўляецца пагрозай міжнароднай бяспецы, і саўдзел у агрэсіі, санкцыйныя абмежаванні будуць распаўсюджвацца і на Беларусь і яе насельніцтва.
Commentaires