top of page

Літва і Польшча могуць замяніць межы з расіяй і Беларуссю


Прынамсі так яны павінны дзейнічаць, лічыць экс-камандуючы сухапутнымі сіламі Польшчы Вальдэмар Скшыпчак, «каб абараніць сябе ад патэнцыйней агрэсіі з боку гэтых дзяржаў».


«І не трэба гэтага хаваць. І лукашэнка, і пуцін павінны ведаць, што калі яны плануюць развязаць вайну, іх войскам давядзецца пераадольваць такія ўмацаваныя раёны, што гэта запатрабуе ад іх вайскоўцаў велізарных ахвяр», — падкрэсліў генерал. Для гэтага трэба пабудаваць мінныя палі на мяжы з расіяй і Беларуссю.


На ягоную думку, гэтыя бар'еры трэба будаваць, нягледзячы на малаверагоднасць канфлікту паміж расіяй і НАТА як такога.


Але, улічваючы падзеі апошніх гадоў і бясконцыя слоўныя пагрозы з боку лукашэнкі і пуціна, перастрахавацца ўсё ж не перашкодзіць.

Comments


bottom of page