Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян заявіў, што ніякі афіцыйны прадстаўнік Арменіі не наведае Беларусь, пакуль кіраўніком гэтай краіны застаецца Аляксандр Лукашэнка.
Пра гэта прэм'ер-міністр заявіў у чацвер у парламенце, цытуе News.am. Падкрэсліваючы складанасць адносін паміж Арменіяй і АДКБ, ён нагадаў заяву кіраўніка Беларусі. «Адзін з кіраўнікоў АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы 44-дзённай вайны, падтрымліваў, верыў і жадаў перамогі Азербайджана. А пасля гэтага мне трэба нешта абмяркоўваць з кіраўніком Беларусі ў фармаце АДКБ?» — сказаў Пашынян.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў рамках СНД і ЕАЭС так ці інакш будзе вымушаны супрацоўнічаць з кіраўніком Беларусі. «Аднак я заяўляю, што з гэтага моманту я не паеду ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Беларусі будзе прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. І ўвогуле, з гэтага часу ні адзін афіцыйны прадстаўнік Арменіі не паедзе ў Беларусь » , — паабяцаў Пашынян.
Толькі напярэдадні міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян запэўніў, што прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не заяўляў аб выхадзе Ерэвана з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Адказваючы на пытанне апазіцыйнага дэпутата аб магчымасці выхаду з АДКБ, Пашынян заявіў, што некаторыя ўдзельнікі гэтага альянсу не выконваюць свае кантрактныя абавязацельствы і «плануюць вайну супраць нас разам з Азербайджанам». «Мы выйдзем, мы вырашым, калі» , — дадаў прэм'ер-міністр Арменіі. У мінулым месяцы ён заявіў, што прынамсі дзьве краіны-ўдзельніцы Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы фактычна дапамагаюць Азэрбайджану рыхтавацца да вайны супраць Армэніі, якая пачалася ў 2020 годзе.
Беларускае МЗС чамусьці пакуль ніяк не адрэагавала на рэзкія выказванні Пашыняна ў адрас Лукашэнкі. Але адказаў амбасадар РФ у Беларусі Дзмітрый Крутой. «Пашыняну трэба разбірацца, у яго там [у Ерэване] яшчэ пратэсты», — сказаў расейскі амбасадар.
Прэм'ер-міністр Арменіі таксама растлумачыў, што яго стаўленне да АДКБ можа змяніцца, калі Беларусь выйдзе з арганізацыі або калі беларускі кіраўнік папросіць прабачэння.
Пасьля цяперашніх словаў здаецца, што курс Армэніі на разрыў з рэжымам Лукашэнкі непазьбежны. Кола «дружалюбных» дыктатару краін паступова скарачаецца.
Comments