У Казані завяршаецца саміт БРІКС – найбуйнейшая сустрэча сусветных лідэраў у Расеі з пачатку вайны ва Украіне. Аляксандр Лукашэнка на палях саміта даў інтэрв“ю ВВС, дзе паведаміў, што не верыць, каб салдат з КНДР сапраўды адправілі ваяваць ва Украіну.
Сітуацыю каментуе кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:
Звяртае на сябе ўвагу тое, што Лукашэнка проста паўтарае прапагандысцкі нарратыў Крамля ў гэтай тэме. Тое што сказаў Пяскоў, тое што сказалі пуцінскія прапагандысты: што там няма войска КНДР няма і не будзе, Лукашэнка проста гэта іншымі словамі паўтарыў. Ва Украіне наш выведка гэта фіксуе, Украіна таксама ўважліва ставіцца да заяў ЗША, таксама мы бачым сігналы выведкі паўднёвай Карэі. Так што ў нас няма падставаў сумнявацца ў гэтай інфармацыі.
Вядома, што міністр абароны ЗША Лойд Осцін пацвердзіў перапраўкі ў Расею паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Выведка Паўднёвай Карэі паведамляе, што КНДР ужо перадала Маскве тры тысячы вайскоўцаў, а ўсяго іх будзе 10 тысяч. Такая кампанія можа стаць першым выпадкам масавага ўдзелу паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у вайне за межамі Карэі.
Comentários