top of page

У Ірпені павінен быць мемарыял беларускаму герою

Дабрачынны фонд «Вольная Беларусь» і Цэнтр беларускіх камунікацый ініцыююць працэс стварэння ў Ірпені мемарыяла беларускаму герою Дзмітрыю Апанасовічу (пазыўны «Тэрор»), які загінуў 26 сакавіка 2022 года, абараняючы Украіну.

«Мы ўзгаднілі гэтае пытанне з Ірпінскім мэрам Аляксандрам Маркушыным, упраўленнем культуры і афіцыйна зарэгістравалі адпаведны зварот», — распавёў эксперт ЦБК Максім Плешко.


25 сакавіка 2022 года ў Ірпені на вуліцы Варшаўскай, 114, насупраць дома 1/1, Апанасовіч напісаў на бетонным плоце: «…Смерть России, привет из Беларуси». Свой апошні фотаздымак ён зрабіў побач з гэтым надпісам.

«На наступны дзень іх пазіцыі былі абстраляныя з расейскай БМП, Дзмітрый быў смяротна паранен», — тлумачыць кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксей Францкевіч.


Гэты надпіс на сцяне мае вялікае патрыятычнае значэнне для беларусаў. «Сюды ўжо прыходзяць вольныя беларусы, каб ушанаваць героя, які аддаў жыццё за еўрапейскі выбар і незалежнасць Украіны ў барацьбе з расейскай імперыяй», — кажа Францкевіч.

Паводле яго слоў, пасля гэтага арганізатары павінны правесці конкурс праектаў, выбраць найлепшы варыянт, сабраць сродкі і стварыць мемарыял.


Даведачна: у сакавіку 2022 года Дзмітрый Апанасавіч удзельнічаў у баях у горадзе Ірпінь і яго ваколіцах у шэрагах Беларускага добраахвотніцкага батальёна ім. Кастуся Каліноўскага.

Comentários


bottom of page