top of page

Месяцы праходзяць, рэпрэсіі працягваюцца

Updated: Jun 17


На працягу мая адзначаўся працяг масавых палітычных рэпрэсій рэжыму. Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», у траўні па палітычных матывах былі асуджаныя не менш за 145 чалавек, з іх 31 жанчына і 114 мужчын. Акрамя таго, у мінулым месяцы былі асуджаныя не менш за шэсць сем'яў (пары або цэлыя групы сваякоў). Зараз праваабаронцам вядомыя падрабязнасці 39 крымінальных спраў.


Лідарамі па крымінальных пераследах нязгодных застаюцца Мінск (76 чалавек) і Брэсцкая вобласць (34 чалавекі).


У траўні набрала моц тэндэнцыя інтэнсіўнага выкарыстаньня судовай сыстэмай працэдуры спэцвытворчасьці ў дачыненьні да палітэмігрантаў. У прыватнасці, месяц адзначыўся пачаткам самага масавага завочнага суда над «аналітыкамі Святланы Ціханоўскай» і дарадцам лідара дэмакратычных сіл Франакам Вячоркам.


Частка 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса атрымала шырокае прымяненне на практыцы ў траўні выключна з-за наяўнасці ў ёй кваліфікуючай прыкметы ў выглядзе дзеянняў з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт гэта значыць, па сутнасці, любой публічнае выказванне меркавання. Санкцыя гэтага артыкула, менавіта паводле часткі трэцяй, прадугледжвае толькі адзін від асноўнага віду пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да дванаццаці гадоў.

Выказваем спачуваньне ўсім незаконна рэпрэсаваным апанэнтам улады і родным, якія чакаюць іх дома.

Comentarios


bottom of page