top of page

Мінабароны Лукашэнкі заявіла пра гатоўнасць прымяніць ядзерную зброю


Начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка заявіў аб гатоўнасці Узброеных Сіл прымяніць спецыяльную ядзерную зброю. Пра гэта гаворыцца ў яго каментары з нагоды пачатку выканання вучэбна-баявых задач у рамках другога этапу вучэнняў з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі. Улічваючы ўсё, Лукашэнка вырашыў падыграць пасажу Пуціна пра неабходнасьць зьмены ядзернай дактрыны РФ і нагадаць, што частка расейскай «ядзернай дубінкі» была перанесеная на тэрыторыю Беларусі


7 мая Беларусь пачала раптоўную праверку носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі з выкарыстаннем штурмавікоў Су-25, аператыўна-тактычных комплексаў «Іскандэр» і «Паланэз». 21 мая Расея пачала першы этап вучэнняў з практычнай адпрацоўкай пытанняў падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі. Пасля сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна было абвешчана, што Беларусь далучыцца да іх на другім этапе расейскіх вучэнняў. Такім чынам, заява Муравейка прымеркаваная да другога этапу вучэнняў, некаторыя падрабязнасці якіх сёння раскрыла Мінабароны РФ.


«Усе арганізацыйна-тэхнічныя моманты прапрацоўваюцца ў выразным узаемадзеянні з нашымі расійскімі калегамі і сумесна з імі. Аператыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр» высунуліся ў прызначаныя пазіцыйныя раёны, атрымалі спецыяльныя боепрыпасы, стыкавалі іх з баявымі часткамі і занялі зыходныя пазіцыі, заступіўшы на баявое дзяжурства па прызначаных цэлях. Аналагічнае мерапрыемства праводзіла наша авіяцыя», — цытуе словы начальніка Генштаба прэс-служба Мінабароны.


Паводле яго слоў, «камандзіры авіяцыйных частак да апошняга моманту не ведалі, хто атрымае права выконваць вучэбна-баявыя задачы і з якога аэрадрома будзе дзейнічаць авіяцыя», «сігнал паступіў літаральна за 30 хвілін да старту задач» і авіятары выканалі мерапрыемства.


«Усе кантрольныя нарматывы, якія трэба было адпрацаваць, выкананы да назначанага тэрміну, выкананы выразна, без мітусні. Я задаволены працай нашых разлікаў, лётчыкаў, інжынерна-тэхнічнага складу. Такая падрыхтоўка і адпрацоўка важных пытанняў прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі з'яўляецца адным са спосабаў павысіць нашу боегатоўнасць і наш патэнцыял. Вынікі будзем падводзіць, але ўжо цяпер магу з упэўненасцю сказаць: злучэнні і часці Узброеных сіл Беларусі гатовы да прымянення спецыяльнай ядзернай зброі», — запэўніў Муравейка.


Куды можа завесці Лукашэнка гульня з ядзернымі цацкамі Пуціна і ці разумее ён гэта?

Comentários


bottom of page