top of page

МТЗ вырашыў стаць ваеннай мішэнню?


Менскі трактарны завод атрымаў заказ ад Мінабароны РФ і зьбіраецца пачаць вытворчасьць камплектуючых для цяжкай ваеннай тэхнікі, якая пасьля будзе выкарыстоўвацца ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны. Пра гэта паведаміла крыніца BYPOL.


Якія кампаненты плануецца вырабляць на заводзе ў сталіцы Беларусі, пакуль не паведамляецца. Але, як стала вядома, для гэтага будуць выкарыстоўвацца не існуючыя магутнасці, а пустуючыя склады прадпрыемства. Міністэрства абароны Расеі абяцае прафінансаваць стварэньне новых цэхаў і закупку абсталяваньня, каб на базе аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі пачаць вытворчасьць неабходных камплектуючых.


ААТ «Мінскі трактарны завод» выпускае колавыя і гусенічныя трактары, мотаблокі, прычапное і навясное абсталяванне для сельскагаспадарчых, будаўнічых, лясных і камунальных работ, а таксама іншую тэхніку і камплектуючыя. Па стане на 2020 год на прадпрыемстве працавала больш за 15 тысяч чалавек. Магутнасці завода разлічаны на вытворчасць 71 тыс. трактароў розных серый. У 2017 годзе завод выпусціў 87% колавых цягачоў у СНД. Вытворчасць прадукцыі ваеннага прызначэння робіць яго законным ваенным аб'ектам і падвяргае небяспецы супрацоўнікаў завода і жыхароў суседніх раёнаў.

Comentarios


bottom of page