top of page

Аплата «русского мира» беларускімі грашыма

Updated: Apr 11, 2023



Рэалізуючы інтарэсы Пуціна, Лукашэнка шкодзіць эканамічным інтарэсам Беларусі. Ва Украіне думаюць, чым замяніць беларускі транспарт, які за некалькі гадоў да поўнамаштабнага ўварвання масава завозілі з Рэспублікі Беларусь.

Толькі ў 2018-2022 гадах украінскія гарады атрымалі 928 тралейбусаў і яшчэ больш аўтобусаў, перадае «Радыё НВ». Амаль палова ўсіх тралейбусаў была зроблена ў Беларусі ці Ўкраіне з беларускімі кузавамі.

Пералічыць аўтобусы складаней, бо акрамя муніцыпалітэтаў іх закуплялі прадпрыемствы і іншыя арганізацыі. Паводле інфармацыі публічных тэндэраў, з 2017 па 2021 год украінскія гарады набылі больш за 530 аўтобусаў беларускай вытворчасці. Толькі ў буйных гарадах Украіны на пачатак 2022 года эксплуатавалася амаль 750 аўтобусаў МАЗ.

Першы званочак для РБ празвінеў у 2021 годзе, калі Львоў адмовіўся купляць 100 аўтобусаў МАЗ, якія перамаглі ў конкурсе Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. «Мы не маем права фінансаваць «рэжым», — падкрэсліў тады мэр Львова Андрэй Садовы.

Але, калі раней такія выпадкі былі адзінкавымі, то пасля 24 лютага 2022 года ўсё кардынальна змянілася. Набыць беларускую тэхніку стала немагчыма нават з маральнага гледзішча. Як прагназуюць эксперты, Украіна хутка знойдзе спосаб абнавіць свой гарадскі транспарт. Але адзін з самых перспектыўных рынкаў для Беларусі цяпер цалкам зачынены.

Няцяжка прадказаць, як адаб'ецца саўдзел у вайне на аўтамабільнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Відавочна, што прадпрыемства чакае імклівае скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці і, адпаведна, персаналу. Таму што замяніць такі рынак, як Украіна, на дадзены момант проста немагчыма.


Такім чынам, уцягванне Рэспублікі Беларусь у так званую ідэалогію «русского мира» наносіць Беларусі канкрэтны фінансавы ўрон. Беларусы павінны сцвярджаць уласную ідэнтычнасць і дыстанцыявацца ад Расеі, гэта выгадна нават з фінансавага пункту гледжання.

Recent Posts

See All

Comments


bottom of page