Дабрачынны фонд «Вольная Беларусь» зьвярнуўся да Папы Рымскага Францішка з просьбай узгадаць у малітвах і выказаць словы падтрымкі ўсім беларусам, якія змагаюцца з рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі.
«Беларускія добраахвотнікі ваююць за Украіну супраць Расеі як мінімум з 14-га года. Аднак з пачаткам вайны ў 2022 годзе гэты рух стаў больш масавым. «Беларусы, якія не жадаюць падпарадкоўвацца рэжыму Лукашэнкі, дапамагаюць Узброеным сілам Украіны, а таксама прымаюць непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях», — гаворыцца ў звароце.
На дадзены момант вядома, што ў баях загінулі каля 40 беларускіх добраахвотнікаў, двое беларусаў амаль год знаходзяцца ў палоне. Іх лёс невядомы.
Асаблівай увагі заслугоўвае подзвіг «чыгуначных партызан», якія перашкаджалі руху расійскіх войскаў у самыя вострыя дні наступу рускіх на Кіеў. Сёння гэтым людзям выносяць жахлівыя прысуды ў фармаце «20+» гадоў зняволення.
Многія апазыцыянэры былі вымушаныя пакінуць краіну пад моцным ціскам. Тыя, хто не пайшоў, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці. Актывістаў кідаюць за краты. Спіс зняволеных абнаўляецца штодня. Іх катуюць і прымушаюць прызнацца ў злачынствах, якіх яны не здзяйснялі.
Усе гэтыя людзі не павінны заставацца незаўважанымі і невядомымі. Пра іх важна памятаць і гаварыць, падкрэслівае ў лісце да папы Францішка старшыня БФ “Вольная Беларусь” Аляксей Францкевіч.
Comments