Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў загінулага ва Украіне 30-гадовага беларуса Дзмітрыя Рубашэўскага.
Беларускі добраахвотнік з пазыўным «Ганс» 30 чэрвеня 2022 года Указам Прэзідэнта Украіны пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За мужнасць» III ступені. Інфармацыя пра гэта стала вядомай толькі цяпер, адзначае «Радыё Свабода».
Дзмітрый Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці. Яму было 30 гадоў. Пазыўны «Ганс» атрымаў нямецкі шлем часоў Другой сусветнай вайны.
Рубашэўскі нарадзіўся ў Брэсце.Ён ваяваў ва Украіне з 2015 года, за гэты час атрымаў некалькі раненняў. А ў 2017 годзе атрымаў званне «Народны герой Украіны». У 2019 годзе ў баях страціў вока.
Пасля ранення яго даглядала сястра загінуўшага таварыша.Затым яна стала яго жонкай, у пары нарадзілася дачка. Жыў у Львоўскай вобл.
Нагадаем, раней Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў ордэнамі Мужнасці яшчэ двух беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне, Эдуарда Лобава і Данілу Ляшука.
А беларускаму добраахвотніку Аляксею Скоблу пасмяротна прысвоена званне Героя Украіны. Загінуў 13 сакавіка 2022 года, калі прыкрываў адыход сваіх вайскоўцаў пад Кіевам.
コメント